Маладога кардыёлага асудзілі на два з паловай гады "хіміі" за пратэсты 2020
У Кастрычніцкім судзе Гродна 4 студзеня асудзілі Антона Навумава паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч асудзіла Антона на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хімію”).
Як паведамляе “Гарадзенская праваабарона”, Антона затрымалі 27 кастрычніка 2022 года ў Гродна. Пра гэта стала вядома з праўладных тэлеграм-каналаў.
Мужчыну паставілі ў віну ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
У 2020 годзе Антон Навумаў быў студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту. На момант затрымання працаваў доктарам у кардыялагічным аддзяленні Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру і жыў у Мінску.