viasna on patreon

Прысуд па "справе БелаПАН" - без зменаў, новыя затрыманні: хроніка пераследу 6 студзеня

2023 2023-01-06T13:36:00+0300 2023-01-06T15:10:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mironau-illja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6 студзеня 2023 года збірае факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Гомельскага валанцёра Іллю Міронава будуць судзіць яшчэ раз

Пракуратура палічыла яго прысуд па артыкуле 369-1 («дыскрэдытацыя РБ») занадта мяккім і падала апеляцыю.

Апеляцыйнае паседжанне адбудзецца 25 студзеня 2023 года аб 11 гадзіне ў Гомельскім абласным судзе, паведамляе "Гомельская Вясна".

Нагадаем, Ілля Міронаў амаль год знаходзіўся пад следствам за каментар у падтрымку праграміста Андрэя Зельцара ў інтэрнэце. Паводле следства Ілля «рэалізуючы злачынны намер з мэтай распаўсюду ілжывай інфармацыі пра палітычны і сацыяльны стан Рэспублікі Беларусь, прававы стан грамадзян і дзейнасць дзяржаўных органаў, жадаючы наступстваў прынясення неістотнай шкоды, дзейнічаючы мэтанакіравана 29 верасня апублікаваў каментар пра спачуванне родным і блізкім Зельцара, які 28 верасня застрэліў супрацоўніка КДБ».

Падчас таго суду Ілля Міронаў цалкам прызнаў віну і быў пакараны на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу.


Актора Андрэя Трызубава арыштавалі на 10 сутак

52-гадовага актора тэатральна-музычнага калектыву «Пуговицы» Андрэя Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску.

Праваабаронцам стала вядома, што мужчыну арыштавалі на 10 сутак і змясцілі ў ЦІП на Акрэсціна. Артыкул КаАП, па якім яго асудзілі, невядомы.


Затрыманы начальнік службы кампаніі «Газпром-Трансгаз-Беларусь»

У «пакаяльным відэа», якое з'явілася ў тэлеграм-канале сілавікоў, мужчына кажа, што падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, у тым ліку на «Чорную кнігу Беларусі». З яе затрыманы выцягваў персанальныя дадзеныя калегаў і дзяржслужачых, якія затым рэпосціў.


Палітзняволенага завадчаніна БМЗ Ігара Поварава перавялі ў наваполацкую калонію

32-гадовы палітвязень Ігар Повараў — былы супрацоўнік БМЗ ў Жлобіне, актывіст забастоўкі. 17 жніўня 2020 года на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Ігар разам з Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усім траім суд прызначыў пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. 16 верасня Баброў і Говар былі памілаваныя па ўказу Лукашэнкі. Ігар Повараў адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Сваё пакаранне ён адбываў у папраўчай калоніі №1.

Ігар Повараў.

У сярэдзіне снежня 2021 года Ігару ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 1 год. Цяпер стала вядома, што па заканчэнні гэтага тэрміну яго зноў змясцілі назад у ПК № 1.

Падтрымайце Ігара Поварава: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Ігару Ігаравічу Повараву.


Прысуд па "справе БелаПАН" Вярхоўны суд пакінуў без зменаў

Вярхоўны суд па выніках пасяджэння 6 студзеня пакінуў у сіле прысуды абвінавачаным па «справе БелаПАН». Паводле інфармацыі BPN, нязначна зменены толькі некаторыя фармулёўкі, якія не паўплывалі на тэрміны зняволення.

Летась 6 кастрычніка Менскі абласны суд (суддзя Вячаслаў Тулейка, унесены ў санкцыйныя сьпісы дэмакратычных краін Захаду) прызначыў 4 гады пазбаўлення волі ў калёніі агульнага рэжыму дырэктару — галоўнаму рэдактару інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыне Леўшынай, 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — яе папярэдніку на пасадзе дырэктара Дзмітрыю Наважылаву, 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — былому намесніку дырэктара Андрэю Аляксандраву, 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму — яго жонцы Ірыне Злобінай.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства