viasna on patreon

Жлобін: пачаўся судовы працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Дапоўнена

2020 2020-12-28T12:28:12+0300 2020-12-28T17:10:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bmz-sud-01.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Говар і Аляксандр Баброў на другой лаве

Яўген Говар і Аляксандр Баброў на другой лаве

У Жлобіне 28 снежня распачаўся крымінальны працэс над актывістамі забастоўкі на БМЗ Ігарам Поваравым, Аляксандрам Бабровым і Яўгенам Говарам. 17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў яны разам з іншымі працаўнікамі перакрылі дарогу для тэхналагічнага транспарту на заводзе. Была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Справу разглядае суддзя Ерафееў, пракурор - Аношка.

Чацверты падазраваны па справе Павел Магідаў з'ехаў з краіны і абвешчаны ў вышук.

Ігар Повараў на пачатку судовага пасяджэння падаў хадайніцтва аб змяненні меры стрымання і вызваленні з-пад варты. Усе удзельнікі працэса падтрымалі хадайніцтва,  акрамя пракурора. Суддзя прыняў рашэнне хадайніцтва не задавальняць.

Ігар Повараў у судзе Ігар Повараў у судзе. Фота: ПЦ "Вясна".

Прадстаўніца грамадскага істца ад БМЗ юрыстконсульт Жунко хадайнічала аб далучэнні да матэрыялаў справы заяву аб адмове ўзбуджэння грамадзянскага зыску супраць абвінавачваемых. У БМЗ супраць фігурантаў матэрыяльных прэтэнзіяў няма. Яны кампенсавалі страты прадпрыемства ў памеры 1 тыс 88 руб 50 капеек. Даведкі аб кампенсацыі урону абвінавачваемыя прадаставілі суду.

Яўген Говар адмовіўся ад дачы паказанняў, прызнаўшы пры гэтым сваю віну.

Ігар Повараў утрымліваецца пад вартай у СІЗА-3 у Гомелі. Ён прызнаны беларускай праваабарончай супольнасцю палітычным зняволеным.

Пасля абедзеннага перапынку Повараў патлумачыў суду, што знаходзіўся каля заводакіравання БМЗ каля 12 гадзін дня. Актыўнага ўдзелу ў страйку не прымаў. Кажа што сабралася больш за сотню працаўнікоў.

Выступае сведка – начальнік аддзела аховы і бяспекі прадпрыемства Коршыкаў. Кажа, што  ўсе ўдзельнікі скандавалі палітычныя, а не эканамічныя  патрабаванні. Сцвярджае, што на тэрыторыю зайшло праз прахадную больш за 150 чалавек.

Дапытваюць яшчэ аднаго сведку – старшыню прафкама БМЗ Каляду А.А. Ён кажа, што людзі абмяркоўвалі незаконнасць вынікаў выбараў. Плакатаў і лозунгаў не бачыў. Чуў заклікі “Стоп завод!”.  Заклікаў аб прыпыненні вытворчасці ён не чуў.

Узніклі супярэчнасці паміж ягонымі ранейшымі паказаннямі. Тады сведка паправіўся і сказаў, што чуў заклікі аб тым каб пайсці ў цэхі.

Намеснік старшыні прафкама таксама не чуў заклікаў да спынення вытворчасці. Кажа, што калі спынілі аўтамабіль БелАЗ з шыхтой, ні Баброў, ні Говар з Поваравым  не заклікалі спыняць завод і вытворчасць. 

У судзе абвешчаны перапынак да 12 студзеня. Працэс пачнецца ў 10-10.

У Жлобіне пачынаюць затрымліваць актывістаў забастоўкі на БМЗ

Яўген Гоман, Павел Магідаў, Аляксандр Баброў, Ігар Повараў разам з іншымі неўстаноўленымі асобамі 17 жніўня на тэрыторыі БМЗ, «арганізавалі правядзенне незаконных групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады». Яны спынілі рух тэхналагічнага транспарту, які ажыццяўляе дастаўку сыравіны (металашыхты) у сталеплавільныя цэхі, што пацягнула парушэнне працы БМЗ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства