viasna on patreon

Грамадзяніна Латвіі асудзілі за каментары з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі

2022 2022-12-30T14:55:51+0300 2023-03-09T10:29:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mingarsud-11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 30 снежня вынесены прысуд  па крымінальнай справе грамадзяніна Латвіі Дмітрыйса Міхайлаўса, абвінавачанага па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Судовы працэс вяла суддзя Святлана Чарапанава.

44-гадовага грамадзяніна Латвіі, які быў часова зарэгістраваны ў Мінскай вобласці, абвінавацілі ў закліках у сацыяльных сетках да мераў абмежавальнага характару, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі (ч. 3 арт. 361), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.2 арт. 130), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і абразе прэзідэнта (ч. 1 і ч.2 арт. 368). 

Дзмітрыйса Міхайлаўса затрымалі 1 сакавіка 2022 года і да суда змясцілі ў СІЗА №1 у Мінску. МЗС Латвіі раней паведамляў, што ў Міхайлаўса праверылі тэлефон і ўладам не спадабаліся паведамленні, якія асуджаюць рэжым Лукашэнкі.

Вядома таксама, што ў кастрычніку Дзмітрый Міхайлаўс быў уключаны ў “Спіс асоб, дачычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Суд пачаўся 14 снежня, але на працэс нікога не пусцілі, нават латвійскага консула. 21 снежня прадстаўнікі консульства на суд трапілі, аднак асабліва ні на што паўплываць не змаглі.

Згодна з Венскай канвенцыяй, яны маюць права звязвацца з грамадзянамі сваёй краіны і атрымліваць да іх доступ, але не маюць права ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншай краіны.

Вядома таксама, што Дзмітрыйса Міхайлаўса на месяц змяшчалі ў закрытую псіхіятрычную клініку для правядзення экспертызы.

Сёгння быў вынесены прысуд: пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства