viasna on patreon

Два гады "хатняй хіміі" — такі кошт каментара пра суддзю ў Тэлеграме

2022 2022-12-30T12:13:10+0300 2022-12-30T13:53:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramantsova_volha2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Мінска 28 снежня асудзілі палітзняволеную Вольгу Раманцову паводле арт. 391 (Абраза суддзя ці народнага засядацеля) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Сяргей Шаціла прызначыў жанчыне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і кампенсацыю маральнай шкоды 5000 рублёў.

Вольга Раманцова была жорстка затрымана 4 кастрычніка 2022 года ў сябе дома. Пасля яе змясцілі пад варту ў СІЗА.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў чэрвені 2021 года “праз пачуццё непрыязнасці да прадстаўнікоў судовай улады”, пад адной з публікацый у Тэлеграме пакінула каментар, у якім на думку суда прынізіла годнасць і гонар суддзі раённага суда Мінска. Вольга прызнала віну.

Мабільны тэлефон палітзняволенай канфіскавалі ва ўласнасць дзяржавы.

Таксама з жанчыны спагналі кампенсацыю маральнай шкоды памерам 5000 рублёў. Сродкі мусяць пайсці на карысць ДУ “Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізіялагічнага развіцця”.

Жанчыну вызвалілі ў зале суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства