viasna on patreon

Палітзняволеную асудзілі на два з паловай гады "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэстах 9-10 жніўня 2020 года

2022 2022-12-28T13:47:02+0300 2023-01-23T15:33:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kotava_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 снежня асудзілі палітзняволеную Ксенію Котаву паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Марына Клімчук прызначыла дзяўчыне два гады и шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Ксенія Котава была затрымана на пачатку кастрычніка 2022 года. На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што мела татуіроўку «АСАВ», была на Пушкінскай 9-10 жніўня 2020 года, а таксама нібыта далучылася да плана «Перамога».

Вядома, што дзяўчыну пасля адміністрацыйнага арышту перавялі ў СІЗА. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства