viasna on patreon

Уласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

2022 2022-12-26T11:18:55+0300 2022-12-26T15:16:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/muraueu_9w.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага ўласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва. Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынесла Алена Шылько.

Нагадаем, Іллю затрымалі 1 верасня гэтага года. Супрацоўнікі Следчага камітэта прыйшлі наўпрост у "Кальянную №1", кіраўніком якой Мураўёў з’яўляецца. Да гэтага Івана ўжо затрымлівалі —11 жніўня 2020 года выцягнулі з машыны, калі ён разам з сябрам ехаў здымаць матэрыялы для тэлеканала "Звезда".

Судзіць у межах крымінальнай справы яго пачалі 22 снежня. Падрабязнасці справы невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" пазней даведалася, што Мураўёва асудзілі за відэаздымкі для расследавання журналіста Стася Івашкевіча, якое выйшла на тэлеканале “Белсат”. Сюжэт пад назвай “Сяброўка Ліліі Лукашэнка і алігархі сталі бенефіцыярамі справы артапедаў” з’явілася сёлета ў ліпені. Працэс над Іванам Мураўёвым пачаўся 22 снежня. Пасяджэнне адразу ж  зрабілі закрытым — прадстаўніца абвінавачання аргументавала гэта тым, што будуць разглядацца “экстрэмісцкія матэрыялы”. Цікава, што суд пастанавіў пасведчанне сябра БАЖ Івана Мураўёва вярнуць у арганізацыю "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (тэхнічны механізм “вяртання” пры гэтым застаўся адкрытым). Наогул не выключана, што “членства” проста пераблыталі з праўладным Беларускім саюзам журналістаў.

Падтрымайце палітвязня пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Іван Барысавіч Мураўёў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства