viasna on patreon

За абразу Лукашэнкі і дзяржсімвалаў "афганца" з Баранавіч асудзілі на тры гады "хіміі"

2022 2022-12-19T12:02:47+0300 2022-12-19T13:28:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/boris.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Борыс.

Генадзь Борыс.

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 16 снежня вынесены прысуд Генадзю Борысу, абвінавачанага ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і знявазе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370).

Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская, абвінаваўца – Лышык.

Генадзя Борыса затрымалі ўзброеныя амапаўцы 9 жніўня 2022 года ў Баранавічах на вуліцы Паркавай. 10 жніўня яму прысудзілі  800 рублёў штрафу за за лайк пад інфармацыяй з экстрэмісцкага сайту (арт. 19.11 КаАП – «Выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Генадзь да суда знаходзіўся ў СІЗА.

Па матэрыялах абвінавачання, 55-гадовы ветэран вайны ў Афганістане Генадзь Борыс 26 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на сваёй старонцы ў адкрытым доступе размясціў выяву ў чырвона-зялёным колеры са свастыкай з нацыянальным арнаментам, тым самым, на думку суда, цынічна зняважыў дзяржаўны сімвал – сцяг.

Ён жа ў той самы дзень на сваёй старонцы размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі ў вайсковым мундзіры на фоне свастыкі.

Наступны эпізод справы тычыцца 26 ліпеня 2022 года. Ізноў жа ў “Аднакласніках” Борыс размясціў тэкставае паведамленне, у якім пазначыў, што “Расшукваецца тэрарыст №1”, і што за яго затрыманне будзе сабраная сума ў 1 мільён еўра. Далей ён піша, што ўжо зарэзервавана 586 000 еўра таму, што арыштуе Лукашэнку.

Сваю віну ў здзейсненым абвінавачаны прызнаў.

Адвінавачанне запрасіла для Генадзя Борыса абмежаванне волі ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”) тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў.

Суд паменшыў гэты тэрмін на паўгода і прысудзіў тры гады “хіміі”.

Генадзя Борыса вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства