viasna on patreon

Мабільны тэлефон – у даход дзяржавы, гаспадара – у калонію: вынікі суда за абразу Лукашэнкі

2022 2022-12-08T17:55:52+0300 2022-12-14T20:30:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalinin-vadzim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Калінін. Фота з сацыяльных сетак.

Вадзім Калінін. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Партызанскага раёна Мінска 5 снежня завяршыў разгляд крымінальнай справы 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс вяла суддзя Наталля Дзядкова.

Згодна з прад’яўленым абвінавачаннем, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон «Xiaomi Redmi 6А», пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта «minsk_news» з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў ягоны адрас.

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.

Следствам устаноўлена, што Калінін быў раней судзімы, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна. Больш таго, ён стаіць на ўліку ў Мінскім гарадскім наркалагічным дыспансеры з дыягназам «хранічны алкагалізм».

Суд прызначыў Калініну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама да яго будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства