viasna on patreon

У справе актывістаў незалежных прафсаюзаў абвешчаны перапынак да 12 снежня

2022 2022-12-08T12:26:41+0300 2022-12-08T12:26:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prafsajuzy-sud-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе над актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам абвешчаны перапынак да панядзелка, 12 снежня.

У Мінскім гарадскім судзе 6 снежня працягваўся разгляд крымінальнай справы трох прафсаюзных актывістаў. Іх абвінавачваюць ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінаваўца - пракурор Раман Бізюк.

Судовы працэс праходзіць у закрытым рэжыме. На пасяджэнні 6 снежня, пасля агалошвання абвінавачання, вывучаліся пісьмовыя матэрыялы справы.

У Мінску пачынаецца судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў – Фядынічам, Берасневым, Арэшкам

Рашэннем Вярхоўнага суда ліквідаваныя Беларускі незалежны прафсаюз і Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Тым часам, прызначаная дата суда над яшчэ трымя актывістамі незалежных прафсаюзаў. Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча і Ірыну Бут-Гусаім пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 20 снежня. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства