viasna on patreon

Суд змяніў тэрмін пакарання, вынесены жыхару Бабруйска. Пратэст падала пракуратура

2022 2022-12-05T08:43:34+0300 2022-12-05T10:35:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-ablasny-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

Напрыканцы лістапада судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна аб змене прысуду суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска мясцоваму жыхару Сяргею Ляліну, які 11 ліпеня быў прызнананы вінаватым у абразе прэзідэнта (ч.1. арт. 388 Крымінальнага кодэкса і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Суддзя Вольга Серакова вынесла прысуд ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргею Ляліну споўнілася 51 год,  ён вайсковы пенсіянер у званні падпалкоўніка. Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах — яго затрымлівалі на нядзельным маршы 8 лістапада 2020 года. Быў пазбаўлены вайсковага звання Аляксандрам Лукашэнка.

У ходзе судовага працэсу было ўстаноўлена, што Сяргей Лялін падзяляючы і прытрымліваючыся ідэй сацыяльнай нецярпімасці да прадстаўнікоў улады, у студзені 2021 года ў г. Бабруйску на адным з экстрэмісцкіх Telegram-каналаў размясціў каментары з абразамі ў адрас кіраўніка дзяржавы, а таксама супрацоўніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Згодна з матэрыяламі справы дзеянні Ляліна насілі дэманстратыўны характар, былі накіраваныя на падрыў аўтарытэту дзяржаўнай улады. Пры гэтым размешчаныя ім абразы на экстрэмісцкім рэсурсе прагледжаныя вялікай колькасцю карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт.

Але не пагадзіўшыся з памерам прызначанага бабруйскім судом пакарання з прычыны яго мяккасці, пракурор Бабруйскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст.

Апеляцыйным вызначэннем судовай калегіі па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда пратэст задаволены ў поўным аб'ёме  - тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў павялічаны да двух гадоў.


Праваабаронцам таксама вядома, што прысуд экс-палітвязню Іллю Міронаву, які адсядзеў больш за год за кратамі, таксама збіраецца абскардзіць мясцовая пракуратура.

Ілля атрымаў па пошце ліст з суду. Гледзячы па ўсім, пракурорка Ірына Курбацкая, лічыць прысуд Іллі мяккім і патрабуе перагляду справы, піша @belsat.

Міронава затрымалі ў верасні 2021 года па «справе Зельцара». 24 кастрычніка 2022 году Іллю асудзілі да 1,5 года калоніі і штрафу ў 200 базавых велічыняў. Паколькі палітвязень больш за год знаходзіўся ў СІЗА — яго пастанавілі вызваліць у залі суда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства