viasna on patreon

Сёння пачалі судзіць журналіста “Комсомольской правды” Генадзя Мажэйку

2022 2022-12-01T13:19:06+0300 2022-12-05T14:43:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazejka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе 1 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Генадзя Мажэйкі. Генадзя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Працэс вядзе суддзя Таццяна Фалькоўская.

mazejka.jpg
Генадзь Мажэйка

На першае пасяджэнне прыйшлі сваякі журналіста і некалькі яго калегаў.

Журналіст не прызнаў сваёй віны паводле прад'яўленых яму абвінавачванняў.

Дзяржабвінаваўца агучыў некалькі хадайніцтваў – далучыць да матэрыялаў справы характарыстыку з месца працы Генадзя. Заключэнне камісіі псіхолагаў і лінгвістаў адносна зместу артыкула Мажэйкі, відэа сустрэчы дэпутата Валера Варанецкага з выбаршчыкамі, дзе прысутнічаў Генадзь Мажэйка.

Адвакат Сяргей Кротаў папрасіў выклікаць у суд дэпутата, а таксама іншых сведкаў, якіх апыталі падчас следства.

Як гучыць абвінавачванне Генадзю

Згодна з тэкстам абвінавачвання, “Генадзь Мажэйка, праяўляючы амаральны інтарэс да экстрэмісцкай дзейнасці, з’яўляючыся яе прыхільнікам, дзейнічаючы паводле матываў палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 здзейсніў шэраг злачынстваў”.

Выказванні журналіста ў інтэрнэце ў бок Лукашэнкі суд расцаніў, як “негатыўныя, непрыстойныя, недапушчальныя”.

Таксама Генадзю ставяць у віну, што ён, знаходзячыся на сустрэчы з выбаршчыкамі, якую ладзіў дэпутат Валер Варанецкі, “падтрымліваючы апазіцыйна настроеных удзельнікаў сустрэчы, праводзіў агітацыю супраць дзеючай улады, парушаючы агульначалавечую мараль”.

Дзяржабвінаваўца працытаваў выказванні палітзняволенага ў бок Лукашэнкі з сустрэчы з выбаршчыкамі: “З аўтаматам бегаць (…) хіба можа нармальны чалавек з аўтаматам бегаць (…) гэта звар’яцелы вырадак”.

Нагадаем, Генадзя затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Згодна з папярэднімі звесткамі, затрыманне звязанае з артыкулам "Камсамольскай праўды", у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. 

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Генадзь Мікалаевіч Мажэйка)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства