Плынь асуджаных па “справе Зельцэра” не спыняецца: гамельчука асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Telegram
https://spring96.org/be/news/109984
2022
2022-11-29T12:29:29+0300
2022-11-29T12:29:29+0300
2022-11-29T12:30:24+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/homelski-ablasny-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў яму 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Сяргея затрымалі ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Першапачаткова Сяргею ставілі ў віну і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Як вынікае з судовай пастановы, пазней гэты артыкул знялі з абвінавачвання.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Сяргей Пятровіч Есьмановіч)