Бацьку семярых дзяцей асудзілі на год і дзесяць месяцаў калоніі
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе агучылі вырак палітвязню, бацьку семярых дзяцей Максіму Лацунцэвічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы»), а таксама паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэкса і асудзілі да года і дзесяці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 беларускіх рублёў). Такі прысуд вынесла Алена Касцюкевіч.
Максім быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў межах «справы Зельцэра». Такім чынам, пасля пераліку пакарання з улікам тых дзён, што ён ужо правеў у зняволенні, яму засталося быць за кратамі крыху менш за месяц.
Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2