Гітарысту "Крамбамбулі" і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву прысудзілі 3 гады калоніі
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 лістапада агучылі прысуд гітарысту «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіславу Плюшчаву. Музыку абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 188 (Паклёп); ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Дзяржабвінаваўца запрасіла для палітвязня тры гады зняволення і 300 базавых велічыняў штрафу з улікам папярэдняга прысуда — менавіта столькі і прызначыў суддзя Андрэй Млечка.
Уладзіслаў Плюшчаў — знакаміты беларускі музыка, які граў у гуртах "Крамбамбуля", ZET, Pomidor/off и Hasta la Fillsta. Палітвязня затрымалі 12 красавіка гэтага года. Спачатку яго арыштавалі на 25 сутак, а пасля арышту перазатрымалі па крымінальнай справе. 4 жніўня Плюшчава прызналі вінаватым па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп) і арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прысудзілі яму два гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама суддзя Алена Бушава прызначыла палітвязню штраф у памеры 6 400 рублёў і прыняла рашэнне аб канфіскацыі яго асабістага аўтамабіля. 28 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе разглядзелі апеляцыйную скаргу палітвязня, але рашэнне суддзі пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.
У канцы кастрычніка стала вядома, што супраць Уладзіслава ўзбудзілі новую крымінальную справу паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп) і ч.3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных). Новую крымінальную справу Плюшчава зноў разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, суддзя — Андрэй Млечка.
Як сцвярджаецца ў абвінавачванні, Плюшчаў рабіў рэпосты ў тэлеграм-чат "Пружаны — это не ваш город" з такіх "экстрэмістскіх" каналаў, як "Каратели Беларуси", "Все нарушения", "Чёрная книга Беларуси", "Народный контроль судей". А таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і размяшчаў інфармацыю, якая змяшчае загадзя ілжывыя, прыніжаючыя іншую асобу звесткі і паклёп. Агулам па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.
Палітвязню Уладзіславу Плюшчаву заўтра агучаць прысуд па новай крымінальнай справе
"Вясна" распавядае, у чым абвінавачваюць музыку Уладзіслава Плюшчава.
24 лістапада суддзя Млечка агучыў Уладзіславу прысуд: з улікам папярэдняга пакарання ў выглядзе двух гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 200 базавых велічыняў канчаткова прызначыць яму тры гады калоніі і штраф у памеры 300 базавых велічыняў. Столькі і прасіла дзяржабвінаваўца. Таксама суд задаволіў пазовы ад пацярпелых.
Падтрымаць Уладзіслава грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Уладзіслаў Яўгенавіч Плюшчаў