viasna on patreon

У Жлобіне вынесены прысуд чарговаму ўдзельніку акцый пратэсту ў 2020 годзе

2022 2022-11-18T13:06:39+0300 2022-11-18T13:41:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-2020-08-10-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жлобін, 9 жніўня 2020 года

Жлобін, 9 жніўня 2020 года

У судзе Жлобінскага раёна вынесены яшчэ адзін прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года. У арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) абвінавацілі мясцовага жыхара Віктара Чараўкова. На гэты час вядома, што ў Жлобіне вынесена каля паўсотні прысудаў па гэтым артыкуле.

Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.

Па матэрыялах абвінавачання Віктар Чараўкоў, “з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста супраць хода і вынікаў выбараў, а таксама вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве, прыняў 9 жніўня разам з іншымі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях… спалучаных з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Пры гэтым абвінавачаны наўмысна перашкаджаў руху транспарту і працы прадпрыемстваў: некаторы час знаходзіўся на праезнай частцы вуліц, гучна крычаў і пляскаў ў далоні".

У выніку такіх дзеянняў, як заявіў у судзе прадстаўнік абвінавачання, некалькі аўтобусаў былі вымушаныя змяніць маршрут свайго руху, нанесены ўрон грамадскаму транспарту горада.

Суд пакараў Чараўкова абмежаваннем волі тэрмінам на два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прысуд быў вынесены 15 верасня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства