viasna on patreon

Палітзняволеную Алесю Буневіч асудзілі да 3,5 гадоў калоніі за "незаконнае перасячэнне мяжы"

2022 2022-11-18T12:25:10+0300 2022-11-18T12:31:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bunevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскім раённым судзе 18 лістапада вынеслі прысуд палітзняволенай Алесі Буневіч — тры з паловай гады калоніі. Яе асудзілі ў закрытым рэжыме паводле ч. 3 арт. 371 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай). Вядома, што сваёй віны яна не прызнала. Прысуд вынес суддзя Дзмітрый Грышын.

Алеся Буневіч
Алеся Буневіч

Алеся Буневіч — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.

Алесю Буневіч спачатку абвінавацілі ў "здзяйсненні акту тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове" (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы "рэйкавых партызанаў". У прапагандысцкім фільме на БТ паказалі кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядала, як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвала, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму "куратару" ў Літве. А таксама, што павінна была "адправіць" маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы. Але канчаткова ёй выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 КК – наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай.

Падтрымайце Алесю лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Алеся Анатольеўна Буневіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства