viasna on patreon

"Пасля падзеяў у Казахстане не стрымаўся": вынесены прысуд жыхару Мінска Міхаілу Нямцову

2022 2022-11-16T22:11:13+0300 2022-11-16T22:41:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazahstan-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстратыўнае фота

Ілюстратыўнае фота

У Мінскім абласным судзе 14 лістапада завяршыўся разгляд крымінальнай справы 34-гадовага жыхара сталіцы Міхаіла Нямцова. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці па ч.1 арт. 130 Крымінальнагат кодэкса і ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368).

Справу разглядала суддзя Ірына Майко.

Па матэрыялах абвінавачання, Міхаіл Нямцоў 5 студзеня 2022 года з дапамогай мабільнага тэлефона iPhone размясціў у мессенджер Telegram паведамленне, у якім змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка асоб, якія служаць у арміі і ўнутраных войсках Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ацэнкі звязаныя з падзеямі ў Казахстане, калі там адбыліся хваляванні і гібель мірных пратэстоўцаў. У публікацыі, як сцвярджае следства, Нямцоў выкарыстаў ненарматыўную лексіку, заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да названай групы асоб.

Акрамя таго, 6 студзеня 2022 года абвінавачаны размясціў у сетцы Інтэрнэт паведамленне, у якім прыніжаў гонар і годнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Судовы працэс доўжыўся з 6 кастрычніка.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія па крымінальных справах Мінскага абласнога суда пастанавіла абвінаваўчы прысуд.

На падставе ч. 1 арт. 130 ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Нямцову па сукупнасці злачынстваў прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства