viasna on patreon

“Пляскалі ў далоні, гучна крычалі”: вайскоўца са Жлобіна асудзілі на тры месяцы арышту за ўдзел у пратэстах

2022 2022-11-16T13:50:54+0300 2022-11-16T13:50:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhlobin-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Жлобінскага раёна 18 кастрычніка асудзілі Фёдара Парэцкага паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.

Суд Жлобінскага раёна

Фёдара трымалі пад вартай з 24 па 26 жніўня 2022 года. Яго абвінавацілі ў тым, што 9 жніўня 2020 года ён выйшаў на вуліцу ў Жлобіне выказаць пратэст супраць сфальсіфікаваных выбараў.

18 кастрычніка суддзя суда Жлобінскага раёна Святлана Андрэева прызнала Фёдара Парэцкага вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса і асудзіла яго на тры месяцы арышту. 

Месца адбывання арышту, якое прызначыла суддзя – гаўпвахта ваеннай камендатуры.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства