viasna on patreon

62-гадовай жанчыне прысудзілі год калоніі за рэпост з асабістымі дадзенымі сілавіка

2022 2022-11-10T13:38:01+0300 2023-02-14T14:29:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhabinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Жабінкаўскага раёна 3 лістапада асудзілі Наталлю Лецко за рэпост допіса з асабістымі дадзенымі сілавіка паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віктар Новік.

Суд Жабінкаўскага раёна

Судовае пасяджэнне мела выязны фармат і праходзіла ў будынку Ленінскага сельсавета Жабінкі.

Наталлю абвінавацілі ў тым, што яна зрабіла рэпост на сваёй старонцы публікацыі з асабістымі дадзенымі супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама жанчына апублікавала фотаздымак сілавіка з уласным каментаром аб здзейсненых ім злачынствах. Суд вырашыў, што інфармацыя ў каментары “свядома ілжывая” і дыскрэдытуе супрацоўніка ў вачах грамадства.

3 лістапада суддзя суда Жабінкаўскага раёна Віктар Новік прызнаў Наталлю Лецко вінаватай паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса і прысудзіў пакаранне тэрмінам 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1600 рублёў). Таксама ў межах грамадзянскага пазову з Наталлі спагналі 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць сілавіка.

Мабільны тэлефон жанчыны канфіскавалі “як сродак здзяйснення злачынства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства