viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі жыхару Смалявіцкага раёна за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

2022 2022-11-10T10:20:22+0300 2022-11-10T11:34:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy-minska_1.03.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынес прысуд жыхару Смалявіцкага раёна Максіму Дзіваку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў маршы пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску.

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Максім Дзівак, у адзін з вераснёўскіх дзён прыняў актыўны ўдзел ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, чым, на думку следства, здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Знаходзячыся ў Мінску на вуліцы Максіма Багдановіча “разам з іншымі нявысветленымі ўдзельнікамі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, груба парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, рухаўся па праезнай частцы дарогі, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго вышэйпаказаныя дзеянні пацягнулі парушэнне працы гарадскога транспарту”.

Пад час ператрусу дома ў Дзівака канфіскаваныя пратэсныя ўлёткі з выявай сцяга бел-чырвона-белага колеру, каляндар з надпісам “Пагоня”, 2 фрагменты палатна бел-чырвона-белага колеру.

У судовым працэсе сваю віну прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Дзівака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады (“хатняя хімія”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства