Мужчыну асудзілі да 1,5 года калоніі па "народным" артыкуле
https://spring96.org/be/news/109702
2022
2022-11-08T09:52:39+0300
2022-11-08T09:52:39+0300
2022-11-08T09:52:51+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/marsh_minsk_06.08.202010.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 28 кастрычніка па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі Антона Касцючэнку. Яму прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала сумнавядомая суддзя Юлія Крэпская.
У чым канкрэтна абвінавацілі мужчыну — невядома. Меркавана, яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Касцючэнка Антон Віктаравіч
"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, якія адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам вынікі судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS, @spring96info і на Email: viasna@spring96.org