viasna on patreon

Керамістку асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі" за ўдзел у пратэсных Маршах

2022 2022-11-02T15:42:52+0300 2022-11-03T10:53:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/natallja-karneeva_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Заводскім судзе Мінска 2 лістапада асудзілі палітзняволеную Наталлю Карнееву паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Жанна Хвайніцкая.

natallja-karneeva_1.jpg
Наталля Карнеева

Наталлю затрымалі 19 жніўня 2022 года. Ёй паставілі ў віну ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту ў 2020 годзе: 30 жніўня і 18 кастрычніка ў Партызанскім маршы.

2 лістапада суддзя Заводскага суда Мінска Жанна Хвайніцкая прызнала Наталлю Карнееву вінаватай за ўдзел у пратэсных акцыях паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзіла пакаранне тэрмінам 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (“хатняя хімія”).

Таксама Наталлі выставілі грамадзянскі пазоў. Пытанне аб яго памеры разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.

44-гадовая Наталля Карнеева — керамістка з Мінску, мастачка, педагог з досведам працы больш за 13 гадоў. У Наталлі дзве дачкі, адна з якіх — непаўнагадовая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства