viasna on patreon

Палітзняволенай прысудзілі паўтара года калоніі за ўдзел у пратэсным Маршы

2022 2022-11-01T15:16:19+0300 2022-11-01T17:38:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panova_ina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка быў вынесены прысуд палітзняволенай Іне Пановай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Іну Панову затрымалі 15 ліпеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей. Па затрыманні Іну змясцілі ў СІЗА-1.

Падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны і прызнала сябе вінаватай, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны. Тое, што Іна была на Маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.  

31 кастрычніка ў Ленінскім судзе Мінска Іну Панову прызналі вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прысудзілі пакаранне тэрмінам 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Таксама Іне выставілі грамадзянскі іск на суму больш за 7000 рублёў. Яго разгледзяць у грамадзянскай вытворчасці.

Падтрымайце Іну Панову пасылкамі, грашовымі пераводамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Іна Іванаўна Панова)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства