viasna on patreon

За абразы і паклёп на прэзідэнта ў Лідзе судзяць работніка ААТ "Лідахлебапрадукт"

2022 2022-11-01T09:26:05+0300 2022-11-01T09:32:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hartanovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Хартановіч. Скрыншот з відэа

Ігар Хартановіч. Скрыншот з відэа

У судзе Лідскага раёна 31 кастрычніка пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара 49-гадовага Ігара Хартановіча. Ён абвінавачваецца ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў гвалце альбо пагрозе гвалту ў дачыненні да службовай асобы:

  • ч. 1 і ч. 2  арт. 367 Крымінальнага кодэкса – паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 1 і ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • ч. 2 арт. 366 Крымінальнага кодэкса – гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак.

Ігар Хартановіч – майстра на элеватары ААТ "Лідахлебапрадукт". Быў затрыманы 5 жніўня 2022 года проста на працоўным месцы. Нехта паклікаў яго на прахадную, а калі ён падыйшоў, яго спынілі спачатку два "супрацоўнікі", потым пад’ехаў бус, з якога выскачылі амапаўцы ў поўнай экіпіроўцы. Ігар нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

Відэа з Хартановічам з’явілася на адным з праўладных тэлеканалаў. На камеру ён кажа, што “ў 2020 годзе паддаўся ўплыву дэструктыўных тэлеграм-каналаў, у сувязі з чым удзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, распаўсюджваў дэструктыўныя матэрыялы ў сетцы Інтэрнэт. У сувязі з чым быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Надалей абавязуюся падобнага не паўтараць і заклікаю іншых не паўтараць маіх памылак."

Судовы працэс працягнецца 2 лістапада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства