viasna on patreon

Палітвязня асудзілі да двух гадоў калоніі паводле "справы Зельцэра"

2022 2022-10-27T13:35:24+0300 2022-10-27T13:35:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/denis_maksimov_1-copy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка 2022 года у Мінскім гарадскім судзе быў вынесены вырак палітвязню Дзянісу Максімаву. Яго асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафа ў 200 базавых велічыняў.

Суддзя Настасся Папко прызнала яго вінаватым паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

Дзяніс Аляксандравіч Максімаў быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 

Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства