viasna on patreon

Палітзняволеную маці трох дзяцей асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

2022 2022-10-26T14:35:50+0300 2023-04-03T15:12:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hancharevich_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітзняволеную Анастасію Ганчарэвіч асудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Вядома, што спачатку жанчыну абвінавачвалі толькі паводле арт. 342 КК, аднак у выніку прызналі вінаватай не толькі паводле яго, але таксама паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнкі») і арт. 361-4 («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Вырак вынесла Ірына Ланчава ў Магілёўскім абласным судзе 26 кастрычніка. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Анастасію затрымалі раніцай 1 лютага 2022 года, калі яна збіралася ехаць на працу. У сям’і трое дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства