viasna on patreon

Праваабарончы цэнтр "Вясна" зноў увайшоў у шорт-ліст прэміі "Цюльпан правоў чалавека"

2022 2022-10-26T12:39:03+0300 2022-10-26T14:27:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tulp-in-gras-blauwe-lucht-breed.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта government.nl

Фота з сайта government.nl

Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў абвясціла шорт-ліст прэміі "Цюльпан за правы чалавека" 2022. Сярод дзесяці асноўных кандыдатаў на атрыманне прэміі ў гэтым годзе — Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі ПЭН, арганізацыі, якія вымушана працуюць у выгнанні.

Сёлета на прэмію намінаваліся 80 кандыдатаў з усяго свету. У шорт-ліст был абраныя намінанты, якія з’яўляюцца найбольш уплывовымі і працуюць на карысць грамадства, праяўляюць мужнасць у імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі.

ПЦ “Вясна” быў адзначаная высокай адзнакай за маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і павышэнне дасведчанасці аб дэмакратыі і правах чалавека, а таксама за абарону правоў асобы, асабліва правоў палітычных зняволеных. У мінулым годзе "Вясна" таксама патрапіла ў шорт-ліст прэміі.

Беларускі ПЭН быў адзначаны як арганізацыя, якая абараняе свабоду і правы пісьменнікаў і журналістаў у Беларусі і даследуе пытанні правоў чалавека.

Сярод іншых асобаў і арганізацыя, якія патрапілі ў шорт-ліст: кааліцыя “Украіна а 5-й раніцы” – сетка з больш чым 30 украінскіх праваабарончых арганізацыя, якія дакументуюць ваенныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненых Расіяй; адвакат-праваабаронца з Нігерыі Адэола Ойінладэ; абаронца правоў чалавека і навакольнага асяроддзя ў Камбоджы Ленг Оўч, праваабаронца з Іраку і Нобелеўская лаўрэатка 2018 года Надзя Мурад і яе арганізацыя Nadia's Initiative; нігерыйскі журналіст Філіп Абаджы-малодшы, які працуе над абаронай уцекачоў і перамешчаных асобаў; мексіканская праваабарончая арганізацыя Casa Frida, якая аказвае дапамогу ахвярам гамафобнага і трансфобнага гвалту; Кааліцыя ЛГБТІК+ Венгрыі і праваабарончая арганізацыя Thai Lawyers for Human Rights.

Незалежнае журы абярэ трох лепшых кандыдатаў, яны будуць абвешчаныя на другі тыдзень лістапада. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 8 снежня ў межах Тыдня правоў чалавека.

“Цюльпан правоў чалавека” — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якая ганаруе праваабаронцаў за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.

Пераможца атрымлівае прыз у памеры 100 000 еўра і бронзавую скульптуру ў форме цюльпана. Урад Нідэрландаў спадзяецца, што прыз дазволіць пераможцу:

  • атрымаць міжнародную вядомасць і прызнанне;
  • далей развіваць і пашыраць маштабы сваёй працы ў галіне правоў чалавека, дазваляючы ахапіць большую колькасць людзей у як мага большай колькасці месцаў;
  • натхняць іншых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства