viasna on patreon

Суровы прысуд журналісту Сяргею Сацуку: восем гадоў калоніі Дапоўнена

2022 2022-10-26T11:21:00+0300 2022-10-26T12:31:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sacuk-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cяргей Сацук

Cяргей Сацук

Мінскі гарадскі суд 26 кастрычніка вынес прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага журналіста Сяргея Сацука. Справу журналіста разглядала суддзя Святлана Бандарэнка. Менавіта яна адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Палітзняволенага Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года пасля ператрусу і допыту ў Следчым камітэце. Да суда ўтрымліваўся ў Следчым ізалятары ў Мінску.

Як стала вядома пазней, журналіста абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Сяргей Сацук у судзе.

Падставай для пераследу журналіста на думку калегаў Сацука, з'явіліся гучныя расследаванні, якія перадусім тычыліся маштабнай карупцыі ў медыцынскай галіне. На падставе здабытых фактаў ён расказаў пра беспрэцэдэнтныя “адкаты” за пастаўку дарагога абсталявання; закупку незарэгістраванай вакцыны, якую фактычна апрабоўвалі на беларускіх дзецях; фальсіфікацыю лічбаў распаўсюду  COVID-19 у Беларусі. І ўсё гэта пры ўхваленні кантрольнага ведамства — Міністэрства аховы здароўя. 

Судовы працэс пачаўся 23 верасня.

Прысуд палітзняволенаму журналісту Сяргею Сацуку вынесуць 26 кастрычніка

Як расказалі службе маніторынгу БАЖ сваякі Сяргея Сацука, агалошванне прысуду прызначанае на 26 кастрычніка ў адкрытым фармаце.

Абвінавачанне запрасіла для Сяргея Сацука 8 гадоў пазбаўлення волі.

Суд пагадзіўся з прапановай пракурора і пакараў журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на восем год ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафам ў памеры 500 б.в.

Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага грашовую суму ў памеры 12 тысяч рублёў.

Арыштаваная маёмасць - аўтамабіль, некалькі мабільных тэлефонаў, ноўтбукаў, планшэтны кампутар, 11 флэш-назапашвальнікаў, дыктафон, карты памяці - пакінутыя пад арыштам у кошт забеспячэння выканання прысуду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства