viasna on patreon

“Публічна выказвала свае грамадска-палітычныя погляды”: мінчанку асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у нядзельным Маршы

2022 2022-10-25T11:15:59+0300 2022-11-01T15:25:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milana-valfovicz_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ленінскім судзе Мінска 3 кастрычніка асудзілі Мілану Вальфовіч паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Марына Клімчук.

milana-valfovicz_3.jpg
Мілана Вальфовіч. Фота з сацсетак

Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы “з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэста, вядзення дэструктыўнай дзейнасці”. Тым самым “прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Таксама жанчыне паставілі ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоду руху грамадскага транспарта.

Мілану апазналі па фотаздамках з Марша, якія сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне.

3 кастрычніка суддзя Ленінскага суда Мінска Марына Клімчук прызнала Мілану Вальфовіч вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх) і прызначыла пакаранне тэрмінам 2 года і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія"). Мілану Вальфовіч вызвалілі ў залі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства