viasna on patreon

Новыя затрыманні і "экстрэмісты": хроніка пераследу 23-24 кастрычніка Дапоўнена

2022 2022-10-24T17:00:57+0300 2022-10-25T08:25:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/khlus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 23-24 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Затрыманы бізнэсовец Багдан Каравец

Багдан заснавальнік кампаніі Astronim, якая займаецца распрацоўкай сайтаў. Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Раней бізнэсоўца выклікалі на допыт.

Пра гэта паведамляе "Белсат" са спасылкай на Алену Каравец.


Дзяўчыну з Гомеля затрымалі за «данат» палку Каліноўскага

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 27-гадовай Анастасіі Петрачэнка. Паводле іх, дзяўчына нібыта даслала данат беларускаму палку Каліноўскага, які ваюе ва Украіне.


Сілавікі затрымалі мінчука за запуск дрона над вайсковай часткай

Стала вядома, што 14 кастрычніка сілавікі затрымалі мінчука, які, як сцвярджаецца, спрабаваў запусціць дрон побач з вайсковай часткай. Пра гэта паведамляе праўладны тэлеграм-канал «Сводки Центра».

Супраць затрыманага распачалі крымінальную справу аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці, піша праўладны тэлеграм-канал.

У "пакаянным" відэа затрыманы кажа, што паспрабаваў запусціць квадракоптар побач з вайсковай часткай. Акрамя таго, сцвярджае мінчук, у 2020 годзе ён удзельнічаў у пратэстах.


Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся адразу 143-ма прозвішчамі

Большая частка з іх — асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса, якія цяпер «адбываюць пакаранне».

Так, у спіс трапілі філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, браты Кім і Аляксей Самусенкі, Зміцер і Наста Дашкевічы, блогер Уладзіслаў Савін, візажыстка Вольга Томіна, Андрэй Маслаў — студэнт, які «хацеў дапамагаць Украіне».


У Гродне быў затрыманы супрацоўнік хуткай дапамогі Артур Хлус

Вядома, што хлопец вучыцца ў ГрДМУ і паралельна працуе на «хуткай». На «пакаяльным відэа» ён «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога» і закліках да масавых беспарадкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства