viasna on patreon

Мінчанку асудзілі ў Брэсце за абразу ўчастковага інспектара

2022 2022-10-22T07:30:39+0300 2022-10-22T07:52:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/raus_brest2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак РАУС Ленінскага раёна Брэста. Фота ПЦ "Вясна"

Будынак РАУС Ленінскага раёна Брэста. Фота ПЦ "Вясна"

Суд Маскоўскага раёна Брэста 6 кастрычніка вынес прысуд жыхарцы Мінска Алене Мядзель, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара УУС Маскоўскага раёна (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс праходзіў у памяшканні аддзялення ўнутраных спраў Маскоўскага раёна, суддзя – Марыя Аліферук.

Па матэрыялах абвінавачання Алена Мядзель пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотаздымка і паведамлення пра участковую інспектарку па справах непаўнагадовых з Брэста размясціла ад свайго імя каментар, які ўтрымліваў выказванні ў абразлівай і непрыстойнай форме.

Экспертыза ўстанавіла, што каментар негатыўна ацэньвае супрацоўніцу МУС, прыносіць ёй маральныя пакуты.

Пацярпелая запатрабавала ў Алены кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў, суд пагадзіўся з такой сумай.

У ходзе судовага працэсу абвінавачаная, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе, віну прызнала цалкам, патлумачыла, што каментар пакінула на эмоцыях і цяпер шкадуе пра свой учынак.

Суд пастанавіў прызнаць Алену Мядзель вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год і 6 месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства