Палітзняволеную асудзілі да паўтара года калоніі паводле "народнага" артыкула
https://spring96.org/be/news/109496
2022
2022-10-21T12:10:18+0300
2022-10-21T12:10:18+0300
2023-01-03T13:23:06+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/marsh_30_bbc.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
34-гадовую палітзняволеную Вікторыю Навіцкую асудзілі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Суддзя Юлія Шчоткіна агучыла такі вырак 13 кастрычніка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Яна прызнала жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Вікторыя Навіцкая была затрымана 21 чэрвеня 2022 года. Пасля двух адміністрацыйных арыштаў яна не выйшла на волю, а была перазатрымана па крымінальнай справе.
Вікторыя — сястра дабраахвотніка палка Каліноўскага Яна Мельнікава.