viasna on patreon

53-гадовую жыхарку Мінска асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў калоніі за паклёп на Лукашэнку

2022 2022-10-20T18:32:17+0300 2022-10-21T09:24:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halina-kavaliova.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ленінскім судзе Магілёва 7 ліпеня вынеслі прысуд палітзняволенай Галіне Кавалёвай паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

Жанчыну затрымалі 14 сакавіка. Галіну абвінавацілі ў тым, што 18 лютага яна прыехала з Мінска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту расклеіла тэксты і выявы, “з загадзя непраўдзівымі сведчаннямі, якія прыніжаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, злучанымі з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве”.

Галіна падавала апеляцыйную скаргу на прысуд, але суд пакінуў рашэнне без зменаў.

7 ліпеня суддзя Ленінскага суда Магілёва Таццяна Касцюк прызнала Галіну Кавалёву вінаватай паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку) і прысудзіла ёй пакаранне тэрмінам 2 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падтрымайце палітзняволеную лістамі: ПК №4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3 (Галіна Валер’еўна Кавалёва)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства