viasna on patreon

У Брэсце 2,5 гады калоніі прызначылі палітвязню па "справе Зельцэра"

2022 2022-10-20T17:10:26+0300 2022-10-20T17:24:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zelcer_screen.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсцкім абласным судзе 14 кастрычніка па "справе Зельцэра" асудзілі 34-гадовага палітзняволенага Яўгена Тазава. Паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса суддзя Дзмітрый Куроўскі прызначыў яму два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Згодна з версіяй абвінавачвання, Тазаў напрыканцы верасня 2021 года "размясціў у дэструктыўным Telegram-чаце каментар пад публікацыяй адносна гібелі пры выкананні службовага абавязку супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, у якім негатыўна адазваўся ў цэлым аб прадстаўніках праваахоўнага блока, а таксама выказаў заклікі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да іх". Змест каментара невядомы.

Яўген Тазаў на судзе віну не прызнаў.

Пракурор запрасіў для яго два з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі тэрмін і прызначыў суддзя Дзмітрый Куроўскі. Таксама ў Яўгена канфіскавалі тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства". Пад вартай хлопец утрымліваецца больш за год — з 30 верасня 2021 года.

Падтрымайце Яўгена: СІЗА-7, 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Яўген Іванавіч Тазаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства