viasna on patreon

Затрыманні па ўсёй краіне: хроніка пераследу 20 кастрычніка Дапоўнена

2022 2022-10-20T10:45:00+0300 2022-10-20T19:06:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazanik-ruslan-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 20 кастрычніка збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Мазыры затрымалі юнака за абразу Лукашэнкі

Затрыманага 2001 года нараджэння, меркавана, завуць Сяргей Гулін. У так званым "пакаяльным" відэа ў Тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, хлопец кажа, што пісаў абразы ў бок супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнкі, а таксама заклікаў перакрыць мост у Мазыры "для гісторыі".


Гэтае відэа суправаджаецца тэкстам ад сілавікоў пра тое, што акрамя таго, што распавёў сам Сяргей, ён яшчэ і "маляваў свастыку балончыкам на помніках і платах" і "распальваў нянавісць у беларускім сегменце інтэрнэту".

Імаверна, паведамляе "Гомельская вясна",  на Сяргея можа быць заведзена некалькі крымінальных спраў.


У Лідзе быў затрыманы 46-гадовы Сцяпан Якуць

На відэа, якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы, мужчына кажа, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу супрацоўнікаў міліцыі ў інтэрнэце. Пра затрыманне паведамляе "Гарадзенская праваабарона".


Мінск: паведамляюць пра затрыманне фатографа Руслана Мазаніка

У Мінску ў другой палове дня 19 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі 43-гадовага Руслана Мазаніка. Папярэдне вядома, што яго даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска.

Сваякам паведамілі, што Руслана затрымалі за нейкі рэпост у сацыяльных сетках. Праваабаронцам вядома, што Руслана Мазаніка затрымлівалі і ў 2021 годзе. Тады яму прысудзілі 13 сутак арышту.


Учора ўвечары былі затрыманыя Міхаіл і Святлана Волчак

Вядома, што пасля ператрусу на вуліцы засталіся кот з сабакам Міхаіла і Святланы, піша Smartpaseka.

Святлана — былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ. Яе з мужам, які займаецца пчалярствам, неаднаразова затрымлівалі пасля 2020 году.


Палітзняволеных у справе Tut.by  Золатаву і Людмілу дадалі ў "тэрарыстычны" спіс

Галоўнай рэдактарцы Tut.by Марыне Золатавай і саўладальніцы парталу Людміле Чэкінай абвінавачваюць ва "ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў", а таксама за "распальванне варожасці" і "заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі".

Днямі ў такі ж спіс дадалі былых журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову.

Таксама да спісу дадалі гомельскага палітвязня і арганізатара турыстычных паходаў Ігара Галушку.

Ігар Галушка -- вядомы ў Гомелі грамадскі дзеяч, турыст са стажам у 40 гадоў і арганізатар пешых паходаў. Быў затрыманы 1 сакавіка 2022 года за каментары ў сацсетках, у якіх прадстаўнікі ўладаахоўных органаў убачылі “распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо сацыяльнай варажнечы”. Ігар Галушка прызнаны палітзняволеным. Асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.


Міліцыя цікавіцца «палітычнымі» жыхарамі Сеніцы, Юбілейнага і ваколіц

Праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі на гэтым тыдні прыходзяць да некаторых жыхароў Сеніцы, Юбілейнага і ваколіц — у асноўным да тых, каго раней затрымлівалі з-за «палітыкі». Некаторых людзей запрашаюць на размовы, правяраюць на паліграфе.

Як лічаць мясцовыя жыхары, гэта можа быць звязана з тым, што ноччу з 3 на 4 кастрычніка спалілі рэлейную шафу BelToll у Шчытамірычах.


ГУБАЗіК затрымаў жыхарку Магілёва Аксану Юр'еву

На «пакаяльным відэа» жанчына кажа, што з пачатку вайны падтрымлівала Украіну і актыўна пісала каментары на гэтую тэму. У адным з іх яна нібыта абразіла Лукашэнку.

Адзначым, што пасля затрымання сілавікі «захапілі» акаўнты жанчыны ў сацсетках: паставілі на «аватарку» дзяржаўны сцяг, а ў статус — «За Беларусь».

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства