viasna on patreon

Гамельчука асудзілі да двух гадоў калоніі за перасланыя ў прыватны чат паведамленні

2022 2022-10-12T11:54:27+0300 2022-10-12T12:28:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galich_8w.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Галіч

Яўген Галіч

Cтала вядома, што 10 жніўня 2022 года ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма асудзілі палітвязня Яўгена Галіча. Згодна з рашэннем суддзі Віктара Казачка, мужчына таксама мусіць выплаціць 5,5 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым. Ягоны мабільны тэлефон быў канфіскаваны.

7 кастрычніка Гомельскі абласны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу Галіча.     

39-гадовага мужчыну прызналі вінаватым паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342ч. 1 арт. 179, і арт. 188. Згодна з абвінавачаннем, Яўген распаўсюджваў у інтэрнеце "заведама непраўдзівыя дадзеныя і паклёп" на начальніка ДАІ, кіраўнікоў гомельскага АМАПу і супрацоўніцу Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога – у справе было шасцёра пацярпелых. Распаўсюд палягаў у тым, што Галіч пераслаў у прыватным паведамленні два чужыя артыкулы, дапісаўшы ад сябе "Можам паўтарыць". У судзе гэта палічылі заклікам да масавых акцый.

Пацярпелыя ў судзе заявілі, што страцілі спакой і адчувалі дыскамфорт. Супрацоўніца універсітэта казала, што ёй пасля з’яўлення ў інтэрнэце інфармацыі пра яе (якая была напісаная не Галічам) маладзёны свяцілі ліхтарыкамі ў вокны і гучна ўключалі песню "Перамен" В. Цоя. Яна выклікала на іх міліцыю, якая затрымала іх і яшчэ яе суседа, які выпадкова выйшаў на вуліцу. Пасля суседка яшчэ на яе сварылася і "праклінала". Усе пацярпелыя намагаліся спагнаць з падсуднага ад 500 да 5000 руб. кампенсацыі маральнай шкоды.

Сам Яўген віну прызнаў часткова, перад пакрыўджанымі выбачыўся. 

Пракурор у судзе запытаў за адзін перасланы Галічам артыкул два месяцы арышту, за другі – тры месяцы арышту, а за "заклік" "Можам паўтарыць" – два гады пазбаўлення волі. Віктар Казачак асудзіў мужчыну да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства