viasna on patreon

«Негатыўная ацэнка выражана лексемай "м*дак"»: жыхара Астраўца асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады

2022 2022-10-12T09:59:00+0300 2022-10-12T12:04:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/astravecki-raus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Астравецкага раёна 11 кастрычніка вынеслі прысуд Максіму Палянскаму паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Багдановіч. Дзяржаабвінаваўцай выступіла Анастасія Юркойць.

Будынак Астравецкага РАУС.

Максіма Палянскага затрымалі 14 чэрвеня, пасля чаго ў яго дома правялі вобшук і канфіскавалі мабільны тэлефон. 17 чэрвеня мужчыну адпусцілі пад асабістае паручальніцтва.

Максіма абвінавацілі ў абразе намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Хазалбека Атабекава. 17 лютага мужчына пакінуў каментар у тэлеграм-канале “Каратели Беларуси”: “М*дак редкостный, знаю его непосредственно, судьба сложилась так, что пришлось столкнуться с ним, когда он был комбригом 3214…”. Паводле заключэння эксперта, у каментары ёсць “негатыўная ацэнка Атабекава Х. Б., якая мае ненарматыўную форму моўнага выразу”.

Выразам “м*дак редкостный” Максім з Астраўца “нанёс шкоду гонару і годнасці супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, нанёс шкоду аўтарытэту ўказанага супрацоўніка ў вачах навакольных, падарваў прэстыж кіраўніцкай дзейнасці ў дзяржаве”.

11 кастрычніка суддзя Дзмітрый Багдановіч суда Астравецкага раёна прызнаў вінаватым Максіма Палянскага паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую установу адкрытага тыпу (хімія).

Максім Палянскі мае вышэйшую адукацыю, працуе ў “Белэлектрамантажналадка”, мае на ўтрыманні непаўнагадовых дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства