viasna on patreon

За абразу загінулых у Баранавічах лётчыкаў пенсіянеру прысудзілі тры месяцы арышту, але да суда ён адседзеў больш за пяць

2022 2022-10-11T09:07:58+0300 2022-10-11T10:09:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/luninec-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cуд Лунінецкага раёна

Cуд Лунінецкага раёна

У Луніненцкім раённым судзе 7 кастрычніка вынесены не зусім звычайны прысуд 60-гадоваму Сяргею Глівенку, абвінавачанаму ў абразе загінулых у Баранавічах лётчыкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Святлана Братанава, дзяржаўная абвінаваўца — памочнік пракурора Ганна Пенер.

Судовы працэс пачаўся з высвятлення асобы, падчас якога на пытанне суддзі “Грамадзянінам якой краіны з’яўляецеся?” абвінавачаны адказаў:

"Пакуль яшчэ Беларусі".

Глівенка быў затрыманы раніцай 4 траўня 2022 года ў Лунінцы і змешчаны пад варту.

Перад пачаткам суда Глівенка выступіў з заявай, што ніякіх паказанняў даваць не будзе.

"Я знаходзіўся па-за межамі Беларусі, у Маскве, і таму беларускае заканадаўства не парушаў. Сваёй віны не прызнаю. Мая віна нічым не даказаная, паколькі пад фотаздымкам загінулых у Баранавічах лётчыкаў, было напісана “Царства ім Нябеснае!”, — заявіў ён суду.

Таксама адмовіўся ад паслуг адваката.

Нагадаем, што згодна з матэрыяламі справы, Сяргей Глівенка, знаходзячыся нібыта ў нецвярозым стане у перыяд часу з 21 траўня па 16 чэрвеня 2021 года, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, дзе ён на той час знаходзіўся, у сацыяльнай сетцы Facebook у групе “АТН: Навіны Беларусі і свету” пад відэазапісам сюжэту “У Беларусі развіталіся з лётчыкамі-героямі Андрэем Нічыпорчыкам і Мікітам Куканенкам. Панарама" размясціў паведамленні цынічнага характару.

Далей у судзе Глівенка заявіў наступнае хадайніцтва аб тым, каб яму выдалі ў ізалятар матрац, паколькі нядаўна перанёс некалькі аперацый і яму нельга спаць на голых дошках. Хадайніцтва судом не задаволенае.

Суд прызнаў Сяргея Глівенку вінаватым і вынес наступнае пакаранне: арышт тэрмінам на 3 месяцы.

Яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда. А вось кампенсацыя за два "лішнія" месяцы пад следствам у такім выпадку заканадаўствам не прадугледжаная.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства