viasna on patreon

Наваполацк: за абразу супрацоўніка міліцыі — паўтара года "хіміі"

2022 2022-10-07T06:53:34+0300 2022-10-07T10:15:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolacki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наваполацкі гарадскі суд

Наваполацкі гарадскі суд

У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Віталь Лапко, дзяржабвінаваўца старшы памочнік пракурора г. Наваполацка Сяргей Шынкевіч.

Па матэрыялах абвінавачання, 28 лютага 2021 у сетцы "ВКонтакте" Максім Камкоў у публічнай групе “Полацк, Наваполацк…” размясціў публікацыю з фота пацярпелага супрацоўніка міліцыі Ляшко, яго асабістымі дадзенымі, тым самым публічна абразіў як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Дзеянні Камкова прычынілі Ляшко маральныя пакуты, якія ён ацаніў у 1 500 рублёў.

Каментар, згодна з высновамі экспертызы, “негатыўна ацэньвае Ляшко і змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое зневажае аўтарытэт, гонар і годнасць прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Камкоў здзейсніў абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”.

Камкоў выплаціў усю суму пацярпеламу, і грамадзянскі пазоў быў судом зняты.  

Суд пастанавіў прызнаць Максіма Камкова вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства