viasna on patreon

Жыхарка Наваполацка патэлефанавала ў міліцыю і "абразіла Лукашэнку" — яе асудзілі да калоніі

2022 2022-10-05T16:28:18+0300 2022-10-05T17:11:06+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savuliak_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

37-гадовую жыхарку Наваполацка Настассю Савуляк прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 1,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Прысуд вынесены 27 верасня 20222 года ў судзе Наваполацка і Наваполацкага раёна Віталем Лапко.

Яе прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і "у ненарматыўнай форме" выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На погляд абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла ягоны аўтарытэт, гонар і годнасць.

Падчас пасяджэння Савуляк прызнала віну і распавяла, што патэлефанавала на лінію пад уздзеяннем алкаголя, які ў той вечар яна ўжывала ў кампаніі знаёмых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства