viasna on patreon

Гамяльчаніна з інваліднасцю пакаралі калоніяй за каментары па "справе Зельцэра" Дапоўнена

2022 2022-09-30T12:06:57+0300 2022-09-30T17:16:31+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/razhkou_maxim-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Ражкоў

Максім Ражкоў

У Гомельскім абласным судзе 28 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Максіму Ражкову, абвінавачанаму ў грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў Руслан Царук.

29-гадовы Максім Ражкоў мае інваліднасць 2-й групы, быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Гомелі – па крымінальнай справе, узбуджанай за каментарыі ў інтэрнеце пасля гібелі ў перастрэлцы жыхара Мінска Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.

Да суда Ражкова ўтрымлівалі ў следчай турме №8 ў Жодзіна, затым у СІЗА ў Гомелі.

6 кастрычніка 2021 г. праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным.

Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны з 11 жніўня па 6 верасня 2020 года з выкарыстаннем свайго ўліковага запісу размясціў у Telegram-каналах звесткі, у якіх утрымліваліся рэкамендацыі, інструкцыі, заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі краіны, у тым ліку ў Гомелі, здзяйснення іншых супрацьпраўных дзеянняў. Ён жа непасрэдна прымаў актыўны ўдзел у такіх дзеяннях, за што неаднаразова быў прыцягнуты судом да адказнасці па ч. 1 арт. 23.34 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Акрамя таго, Ражкоў размясціў у Telegram-канале і сацыяльнай сетцы «Вконтакте» каментары, накіраваныя на прычыненне шкоды і ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Судовы працэс пачаўся 21 верасня гэтага года. На наступным пасяджэнні, 26 верасня, дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Максіма Ражкова чатыры гады пазбаўлення волі.

28 верасня агучаны прысуд – 3,5 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства