Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 20 верасня:
Крымінальны пераслед: Апошнія прысуды, вынесеныя ў Беларусі па крымінальных палітычна матываваных справах. Самы гучны і жорсткі з іх — у дачыненні да журналіста Дзяніса Івашына: 13 гадоў і 1 месяц калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
“Насколькі ж Дзяніс ім насаліў, наколькі яны яго ненавідзяць, што аж такі тэрмін выпісалі”, — адзначае яго жонка Вольга Івашына.
Па-за межамі: Хто такія расійскія палітвязні?
Затрыманыя па справах "аб фэйках" пасля пачатку вайны за расповяды пра Бучу. І зняволеныя задоўга да вайны — напрыклад, крымскія татары.
А акцыі падпісання лістоў расійскім (а таксама і беларускім) палітвязням арганізуе каманда "Погулянки" — медыя пра жыцце Вільнюса
Асоба: "Камера на сантымэтраў 7 шырэй... У выніку цяпер хоць і «зыгзагам», але можна прайсці пяць крокаў", — так апісаў свае ўмовы ў “адзіночцы” Мікалай Статкевіч. Падрабязней пра апошнія навіны з жыцця палітзняволенага палітыка распавядае яго жонка Марына Адамовіч.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні HURMA.
Аўдыязапіс выпуску: