viasna on patreon

Жыхар Бабруйска асуджаны да трох год калоніі па "справе Зельцэра"

2022 2022-09-19T14:23:27+0300 2022-10-10T15:54:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magileu-ablasny-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

Судом Магілёўскай вобласці напрыканцы жніўня вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Бабруйска Сяргея Фісюка, абвінавачанага ў здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Ірына Ланчава.

Судом устаноўлена, што 59-гадовы Сяргей Фісюк у верасні 2021 года, знаходзячыся ў Бабруйску, у тым ліку па месцы працы, з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў публічным чаце экстрэмісцкага Telegram-канала размясціў каментар з выказванне пабуджальнага характару, які заклікае да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Каментар тычыўся “справы Зельцэра”, калі ў выніку інцыдэнту ў кватэры праграміста Андрэя Зельцэра быў застрэлены супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк.

Судовы працэс пачаўся 26 жніўня.

Магілёўскі абласны суд прызнаў Фісюка вінаватым і на падставе ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мабільны тэлефон канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства