Палітвязня Сяргея Бабко асудзілі да двух гадоў калоніі за "абразы"
https://spring96.org/be/news/109103
2022
2022-09-19T13:53:55+0300
2022-09-19T13:53:55+0300
2022-09-19T14:33:31+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maskouski_sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 19 верасня да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 50-гадовага палітвязня Сяргея Бабко. За каментары ў інтэрнэце яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Справу разглядаў суддзя Юрый Машкетаў.
Сяргей Бабко быў затрыманы 26 траўня гэтага года ў межах крымінальнай справы. Адразу ён утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, на пачатку верасня быў пераведзены ў СІЗА-1.
Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Сяргей Сямёнавіч Бабко