viasna on patreon

“Навошта вы падпісаліся на канал “Пул Першага?” У Віцебску вынесены прысуд за абразу Лукашэнкі і Караева

2021 2021-09-14T12:12:00+0300 2022-09-14T12:17:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gukau-jaugen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Гукаў

Яўген Гукаў

Суд Першамайскага раёна Віцебска 14 верасня асудзіў мясцовага жыхара Яўгена Гукава, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка, дзяржабвінававаўца – памочнік пракурора Віцебска Антон Ананенка.

Яўген быў затрыманы 20 чэрвеня 2022 года і да суда змешчаны ў СІЗА г. Віцебска.

Па матэрыялах абвінавачання, работнік прадпрыемства “Альянс-Пластык” Яўген Гукаў у перыяд часу з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года неаднаразова ў тэлеграм-чатах “Вуліца Гагарына” і “Віце*ск-97” размяшчаў відаролік выступу Аляксандра Лукашэнкі на канале “Пул Першага”, які суправаджаў абразлівымі і нецэнзурнымі каментарыямі, з выкарыстанне ненарматыўнай формай маўленчага выказвання.

“А навошта вы падпісаліся на канал “Пул Першага?” З якой мэтай? – дапытваўся суддзя ў абвінавачанага.

Таксама 28 кастрычніка на адным з тэлеграм-каналам абразіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Пад час допыту ў судзе Гукаў патлумачыў, што ў 2021 года быў двойчы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт 19.11 КаАП, быў аштрафаваны, а летам 2021 года свой тэлефон наўмысна утапіў у Заходняй Дзвіне.

Сваю віну у судзе Гукаў прызнаў цалкам.

У суд прадстаўленыя станоўчыя характарыстыкі з месца працы і жыхарства.

Абвінавачанне запрасіла для Гукава па арт. 369 Крымінальнага кодэкса – абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, па ч.1 арт 368 – два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па сукупнасці пакаранняў канчаткова прызначыць – два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Суд пастанавіў прызнаць Яўгена Гукава вінаватыў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства