viasna on patreon

Чашнікі: хлопец намаляваў беларускі і ўкраінскі сцягі на тэрыторыі вайсковага пахавання і зрабіў "экстрэмісцкія" надпісы на трубе — 2,5 года "хіміі"

2022 2022-09-12T15:53:47+0300 2022-09-12T16:58:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maliunak_kryminal.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: shraibikus.com

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: shraibikus.com

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе Сцяпана Хадатовіча, якога абвінавачвалі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці па крымінальным артыкуле 341.

Справу разглядала суддзя суда Чашніцкага раёна Таццяна Заруба.
Сцяпану Хадатовічу з Новалукомля 23 гады. Яго абвінавачвалі ў тым, што ў сакавіку гэтага года ён "зрабіў экстрэмісцкія надпісы на трубаправодзе Лукомльскай ГРЭС", а яшчэ праз два месяцы "нанёс на паверхню артылерыйскай прылады, усталяванай на тэрыторыі вайсковага пахавання ў вёсцы Старыя Лаўкі Чашніцкага раёна, выявы бел-чырвона-белага і сіне-жоўтага сцягоў".
26 жніўня суд прызнаў Сцяпана Хадатовіча вінаватым па арт. 341 КК, прызначыўшы яму ў якасці пакарання 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства