viasna on patreon

Пачалі судзіць стрыечнага брата Латушкі Анатоля і яшчэ дзвюх палітзняволеных

2022 2022-09-12T14:03:34+0300 2022-09-12T14:40:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/latushka_malinouskaja_ananjan.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска сёння пачаўся разгляд крымінальнай справы адразу ў адносінах да трох палітзняволеных Анатоля Латушкі, Ліліі Ананян, Алены Маліноўскай. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб "Пагоня" і змясцілі пад варту. Цяпер іх судзяць агулам па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. 25 жніўня ў межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса затрымалі яго жонку — Алену. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Карсюк.

Павел Латушка, Лілія Ананян, Алена Маліноўская
Павел Латушка, Лілія Ананян, Алена Маліноўская

Палітвязняў затрымалі ноччу 31 студзеня за тое, што нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб "Пагоня". Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі. 

Згодна з версіяй абвінавачвання, яны неаднаразова на працягу 2021 года "пашкодзілі з хуліганскіх памкненняў маёмасці некалькіх унітарных прадпрыемстваў на суму больш за тры тысячы рублёў, у тым ліку шляхам нанясення фарбавальных рэчываў рознага роду надпісаў і малюнкаў" (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса); "перашкаджалі ажыццяўленню грамадзянамі права на ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шляхам вырабу і размяшчэння ў агульнадаступных месцах улётак, якія змяшчалі заклікі да зрыву і звесткі аб нібыта парушэннях у правядзенні рэферэндуму" (ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса); "здзеку над дзяржаўным сцягам шляхам спалення палотнішча ў снежні 2021 года і запісу дадзеных дзеянняў на відэа з мэтай размяшчэння ў інтэрнэце" (арт. 370 Крымінальнага кодэкса).

Таксама Анатолю Латушку інкрымінуюцца "незаконныя збор і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных асоб у сувязі з выкананнем імі грамадскага абавязку шляхам размяшчэння ў розных агульнадаступных месцах улётак, якія змяшчаюць дадзеныя, якія складаюць асабістую і сямейную таямніцу пацярпелых" (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса); "актыўны ўдзел 18 кастрычніка 2020 года ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).


Падтрымайце палітзняволеных лістамі, пасылкамі, грашовымі пераводамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Алена Віктараўна Маліноўская, Анатоль Віктаравіч Латушка, Лілія Лернікаўна Ананян

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства