viasna on patreon

За каментары ў інтэрнэце дзяўчыне са Старых Дарог прысудзілі ажно 7 гадоў калоніі

2022 2022-09-07T15:07:51+0300 2022-09-07T15:35:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/izobrazhenie_2022-09-07_152418961.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Санкевіч

Марына Санкевіч

Гродзенскі абласны суд разглядзеў справу Марыны Санкевіч, якой інкрымінуюць адразу чатыры крымінальныя артыкулы: ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", ч. 1 арт. 368 "Абраза Лукашэнкі", ч. 1. арт. 293 "Масавыя беспарадкі", а таксама ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".

Справу разглядаў Дзмітрый Бубенчык, які неаднаразова выносіў палітычна матываваныя прысуды. 

Марыне Санкевіч 28 гадоў. Вядома, што дзяўчына нарадзілася ў Старых Дарогах. 24 лютага яе затрымалі ў Гродне. З тае пары яе ўтрымлівалі ў гродзенскім СІЗА.

Як паведамляе MAYDAY TEAM, падставай для затрымання Марыны сталі каментары ў Telegram-каналах. За якія менавіта каментары дзяўчыну прыцягнулі да адказнасці, праваабаронцы, на жаль, пакуль не ведаюць.

Вядомы толькі вынік судовага разбіральніцтва. І ён адзін з самых жорсткіх з тых, якія апошнім часам выносілі па пералічаных артыкулах.

5 верасня Гродзенскі абласны суд прызнаў Марыну Санкевіч вінаватай па ўсіх чатырох крымінальных артыкулах (ч. 1 арт. 342 , ч. 1 арт. 368, ч. 1. арт. 293 ч., ч 1 арт. 130), прысудзіўшы ажно 7 гадоў папраўчай калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства