viasna on patreon

Ізноў прысуд па "справе Зэльцэра": мінчука асудзілі на два з паловай гады калоніі

2022 2022-09-06T16:17:06+0300 2022-09-06T16:39:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hairulin-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Цімур Хайрулін

Цімур Хайрулін

У Мінскім гарадскім судзе 5 жніўня быў вынесены чарговы прысуд за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці па ч.1  арт. 130 Крымінальнага кодэкса, а таксама за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369). Абвінавачаны – палітвязень Цімур Хайрулін.

Судовы працэс вяла суддзя Алена Ананіч.

Цімур Хайрулін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра 30 верасня 2021 года.

Да суда Цімур ўтрымліваўся ў следчай турме № 8 у Жодзіна.

Суд пастанавіў прызнаць Хайруліна вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства